Дакументальнае кіно -- цудоўнейшы жанр. АААААААААААААААААААаа!
Круты жанр))))))))))))))))))))))))))))))))))))
))))))))))
Проста глядзіш нешта такое, і падаецца нават, Што ігравое кіно зусім не мае сэнсу. Як з'ява не мае сэнсу. І жыццё -- самы
лепшы, самы
мудры, самы
прадуманы, самы
арыгінальны, самы
правільны рэжысёр. І немагчыма спецыяльна прыдумаць нешта, Што апануе наш розум і кране наша сэрца так, як рэальная гісторыя і рэальныя людзі.
Ну гэта вядома я не сур'ёзна. Ігравое кіно я дууужа люблю)
А калі па факту, то....я схадзіла на пазаконкурсную праграму дакументалак фестываля Лістапад. Нажаль толькі сёння, у апошні дзень, бо да гэтага займалася сваімі катамі. Ды і па шчырасці -- НЕ БЫЛО АДЭКВАТНАЙ РЭКЛАМЫ.
ШТо бачыла?
1) дакументалка тэлекампаніі "Цывілізацыя" (цудоўная цудоўная тэлекампанія)))) -- "Прадчуванне атама" (пра Арцімовіча). Файны фільм, але ў іх е лепшыя.
2) караткаметажка ад галандскага рэжысёра -- "Андэрс і Гары" (пра двах сяброў з адхіленнем у развіцці). Была гутарка з аўтарам напрыканцы. Проста супер)
3) дакументальны раман ад Аляксея Паграбнога -- "Лешкін луг". О, гэта рэч безумоўна выбітная. Пра яе ў двух словах не скажаш. Мож якось асобна напішу........+ гэта быў майстар-клас па рэжысуры. Што для мяне АСАБЛІВА патрэбна і карысна.
Ура дакументалкам!))))